0
км
МАРКИРОВКА
Маршрут не маркирован
БЕЗОПАСНОСТЬ
ИНТЕРЕС
Маршруты 509 і 510 знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі.
Апорнай кропкай для маршрутаў 509 и 510 з’яўляецца хутар “Засьцянак Скрыплеў”. Каманда хутара з’яўляецца і распрацоўшчыкам маршрута.
Нітка маршрута 509: Ст. Валожын – Крыўск – Ракаўцы – Крэва – Кунцаўшчына – Дохны – Ммкулеўшчына – Кашчэлічы – ст. Валожын. Дарогі пераважна грунтовыя, у старых вёсках сустракаюцца брукаваныя.
Што пабачыць:
- В. Гародзькі (ст. Валожын): Свята-Пакроўская царква – праваслаўны храм ў вёсцы Гародзькі. Пабудавана ў 1866 г. з цэглы.
- В.Слабада, старая вёска, шмат прыкладаў разьбы па дрэву.
- Ціхая і прыгожая вёска Слабодка.
- Вёска Крыўск: могілкі, старая капліца, пахаванне рускіх салдат Першай Сусьветнай Вайны
- Крэва – адно са знакаміцейшых месцаў на Беларусі. Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў тыпу кастэль. Гэты велічны замак, што знаходзіцца над рэчкамі Крэўлянка і Шляхцянка, збудаваны пасля 1338 года па загаду вялікага князя літоўскага Альгерда на месцы старога драўлянага замка.
- Каларытная і адметная вёска Лоск: гарадзішча, купель, рэшткі сядзібы, царква і кляштар.