![Як мы EuroVelo-2 пракладалі](https://eurovelo.by/wp-content/uploads/2016/06/1EvroVelo2_by_Kapitonova_34_002-e1464877761414.jpg)
Нядаўна 34mag адправіўся ў сапраўдную роварную экспедыцыю разам з Менскім роварным таварыствам і амерыканскаю амбасадай. За два дні мы сур’ёзна падкачалі ногі, праверылі сябе на трываласць і яшчэ раз пераканаліся, наколькі ж прыгожая нашая краіна. Тэкст тут у дадатак – паглядзі на фатаграфіі, а потым паспрабуй паўтарыць наш трып.